На пачатку зімы, 17 снежня, Піт Паўлаў выступіць на сцэне Loft Cafе з зімовым акустычным канцэртам.
У гэты вечар у праграме прагучаць новыя песні з цыкла "Зброя. Золата. Кабеты", а таксама акустычныя вэрсіі вядомых песень з праектаў з удзелам Піта: N.R.M., GARADzKIJA, «Народны альбом», Paparać (Pete Paff) і г.д.
Пачатак: 19.00
Уваход: 100 000
Заказ столікаў: +375 29 380 00 10
Піт Паўлаў @ Loft Cafе
17 декабря 2015