Другі вялікі мамска-дзіцячы Гараж-сэйл

7 марта 2016

Сябры, запрашаем вас 7 сакавіка на другі вялікі мамска-дзіцячы Гараж-сэйл.

Цудоўная нагода прадаць, абмяняцца, набыць ці падарыць рэчы, якімі вы ўжо не карыстаецеся, але якія знаходзяцца ў добрым стане. Акрамя распродажу вас чакае добрая кампанія, цікавосткі і карысная інфармацыя. Для дзетак паклічам няню.

Пачатак: 10.00
Калі вы хочаце прыйсці і нешта набыць - уваход вольны.
Калі вы хочаце прадаваць свае рэчы, кошт 300 000 бр за месца (вялікі стол + напольная вешалка для рэчаў на плечыках).
Прадаюцца рэчы, былыя ў выкарыстанні.

Інфармацыя: +37529 6667647; +37529 7846313, bazart@tut.by



0,0452 s — cache