Інтэлектуальная імпрэза "Думкі ўслых. Пастскрыптум"

31 марта 2015

31 сакавіка ў Loft Cafе адбудзецца інтэлектуальная імпрэза "Думкі ўслых. Пастскрыптум".

Ёсць такое распаўсюджанае меркаванне, што ў нашай краіне людзі не кажуць услых таго, пра што думаюць. І гэта нібыта дрэнна. Але ж, на здаровы розум, ці ўпэўненыя мы, што кожная думка вартая таго, каб быць выказанай? І ці шмат людзей могуць выказаць насамрэч арыгінальную думку, падзяліцца глыбокім разважаннем, а не пратрансляваць у чарговы раз тое, што і так усім вядома?

Падчас існавання праекта "Думкі ўслых" 100 маналогаў "на вольную тэму" пабачылі свет. Беларускія мысляры - філосафы, гісторыкі, пісьменнікі, мастакі, проста людзі з нетыповым вобразам жыцця і дзеяння. Кожны маналог - сваеасаблівае аўтарскае эсэ пра самае галоўнае, самае актуальнае, найбольш патаемнае. І 101-ы - ад аўтаркі праекта, бо з яе ўсё пачалося. Безумоўна, гэта не ўсе беларусы, якім "ёсць, што сказаць", але ўжо зараз мы маем унікальную "выяву" нашай прасторы, на якой павольна, але ж упарта і неадменна "праступае" вобраз беларускай думкі.

Што засталося "за кадрам" здымачнага працэсу? На які эфект разлічвалі аўтары? Ці адбылася ў нас праз гэты праект "размова", альбо мы так і засталіся кожны ў сваім маналагічным дыскурсе, адзін на адзін са сваімі думкамі? Запрашаем абмеркаваць гэта падчас імпрэзы - разам з аўтарамі і ўдзельнікамі праекта. Акрамя інтэлектуальнай асалоды ад сустрэчы з цікавымі і выбітнымі людзьмі, вас чакаюць невялічкія сюрпрызы ад арганізатараў - усе "думкі" на адным дыску, кактэйль "Думкі ўслых" створаны па спецыяльным рэцэпце ды шмат іншых цікавостак!

Пачатак: 19.00
Уваход вольны
Заказ столікаў:+375 29 380 00 10



0,0422 s — cache